Кітай пашырае забеспячэнне Уханя маскамі і прадуктамі харчавання
  2020-01-25 15:35:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пашырае забеспячэнне Уханя маскамі, прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці ў рамках мер па стрымліванні распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу ( 2019-nCoV).

Звыш 2 млн масак і адпаведнай прадукцыі будзе дастаўлена ў горад Ухань ( правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай) - эпіцэнтр ўспышкі каронавіруса 2019-nCoV. Міністэрства камерцыі КНР каардынуе вытворчасць і пастаўкі з іншых рэгіёнаў.

У міністэрстве паведамілі, што рынкавыя запасы прадметаў першай неабходнасці ва Ухань і яго ваколіцы дастатковыя. Пры гэтым адзначана зніжэнне коштаў на такія асноўныя прадукты харчавання, як гародніна.

Яйкі, рыба, ялавічына і свініна пастаўляюцца на рынак з 300 мясцовых размеркавальных пунктаў свята Вясны. Улады папрасілі супермаркеты, аптэкі і заправачныя станцыі не закрывацца, а рэстараны - забяспечыць дастаўку ежы на дом.

У міністэрстве ўдакладнілі, што транспартныя сродкі з такой прадукцыяй будуць абслугоўвацца па паскоранай працэдуры, а рынкавыя праверкі дазволяць каардынаваць своечасовасць паставак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040