Вакцыну ад каронавіруса новага тыпу могуць стварыць праз паўтары гады - кіраўнік СААЗ
  2020-02-12 15:55:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першыя ўзоры вакцыны ад каронавіруса новага тыпу могуць быць гатовыя праз 18 месяцаў. Пра гэта заявіў у аўторак на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / Тэдрас Аданам Гебрэісус.

Паводле яго слоў, больш за 400 экспертаў з розных краін свету абмяркоўваюць меры па барацьбе з новым каронавірусам. Першая вакцына можа быць гатовая праз 18 месяцаў. Хоць на распрацоўку вакцыны спатрэбіцца час, але ёсць шмат мер у сферы грамадскай аховы здароўя, якія ўжо даступныя і могуць прадухіліць распаўсюджванне хваробы, дадаў Т. А. Гебрэісус.

Гендырэктар СААЗ адзначыў, што неабходна прыкласці ўсе магчымыя намаганні і выкарыстоўваць наяўную "зброю" для барацьбы з каронавірусам, а таксама быць гатовымі да "працяглай вайны".

У аўторак у Жэневе адкрыўся двухдзённы глабальны форум для выпрацоўкі мер па барацьбе з новым каронавірусам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040