Артыкул Сі Цзіньпіна аб супрацьэпідэмічнай працы будзе апублікаваны ў часопісе "Цюшы"
  2020-02-17 10:53:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Артыкул старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб супрацьэпідэмічнай працы будзе апублікаваны ў нядзелю ў часопісе "Цюшы", вядучым выданні ЦК КПК.

Артыкул уяўляе сабой стэнаграму выступлення Сі Цзіньпіна на пасяджэнні Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК. У артыкуле падкрэсліваецца важнасць дасягнення поспехаў у супрацьэпідэмічнай працы, указваецца, што ад гэтай працы залежаць жыццё і здароўе людзей, агульная сацыяльна-эканамічная стабільнасць і прасоўванне адкрытасці.

Згодна з артыкулам, матэрыяльныя рэсурсы павінны быць накіраваны ў эпіцэнтр барацьбы з эпідэміяй, прыярытэт павінен быць аддадзены задавальненню патрэбаў лекараў і медыцынскага персаналу, якія змагаюцца за жыццё пацыентаў.

У артыкуле гаворыцца: "неабходна прыкласці ўсе намаганні для пашырэння прыёму хворых і іх лячэння, а таксама для зніжэння парога інфіцыравання і смяротнасці".

У артыкуле адзначаецца неабходнасць забеспячэння сацыяльнай стабільнасці і стабільных эканамічных паказчыкаў, а таксама падкрэсліваецца неабходнасць удасканалення сістэмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыямі і павышэння патэнцыялу ў вырашэнні неадкладных, складаных, небяспечных і важных задач.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040