16 лютага -- генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / Тэдрас Аданам Гебрэісус у суботу ў нямецкім Мюнхене заявіў, што прынятыя Кітаем меры па кантролі над эпідэміяй выклікаюць захапленне. Нягледзячы на тое, што Кітай заплаціў вялікую цану, ен даў свету больш часу і замарудзіў распаўсюджванне віруса за межамі КНР. 56-я Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, якая адкрылася ў пятніцу, праходзіць на фоне ўспышкі эпідэміі пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу. Т. А. Гебрэісус спецыяльна прыбыў на канферэнцыю, арганізатары якой таксама запланавалі спецыяльнае пасяджэнне, прысвечанае эпідэміі.
Т. А. Гебрэісус, выступаючы ў суботу на галоўным пасяджэнні канферэнцыі, адзначыў: "Я ўжо шматкроць выказваў захапленне Кітаем і працягну гэта рабіць гэтак жа, як бы я захапляўся любой краінай, якая змагаецца з успышкай эпідэміі, абараняючы тым самым сваё насельніцтва і народы свету".
Паводле яго слоў, для процідзеяння цяперашняй эпідэміі пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, міжнародная супольнасць павінна згуртавацца, а не звяртацца да ачарнення.
Гендырэктар СААЗ сказаў, што, змагаючыся з эпідэміяй, міжнароднай супольнасці таксама неабходна змагацца з ілжывай інфармацыяй і чуткамі. "Ілжывыя звесткі распаўсюджваюцца хутчэй за вірус і нясуць вялікую небяспеку. Чуткі і дэзінфармацыя перашкаджаюць міжнароднай супольнасці рэагаваць на ўспышку. У сувязі з гэтым, цяпер СААЗ супрацоўнічае з некаторымі пошукавымі сістэмамі і сацсеткамі", -- адзначыў ён.
Гендырэктар СААЗ заклікаў міжнародную супольнасць узмацніць усвядомленасць ў дачыненні да процідзеяння крызісу грамадскай аховы здароўя. На яго думку, успышкі віруса Эбола і COVID-19 яшчэ раз паказалі, наколькі важная гатоўнасць міжнароднай супольнасці рэагаваць, а не панікаваць.