Кітайская мытня падтрымлівае прадпрыемствы знешняга гандлю для аднаўлення бізнесу
  2020-02-17 11:00:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўнае мытнае ўпраўленне (ГМУ) КНР у нядзелю выдала 10 мер па падтрымцы прадпрыемстваў знешняга гандлю ў мэтах аднавіць іх бізнэс і прадухіліць кампаніі ад уплыву каронавіруса новага тыпу на эканоміку.

Мытныя органы ўзмоцняць падтрымку для палягчэння цяжкасцяў прадпрыемстваў, уключаючы спрашчэнне працэдур рэгістрацыі прадпрыемстваў або працэдур афармлення.

Органы мытні паскораць праверку і выпуск імпартнага вытворчага абсталявання і сыравіны, якія неабходныя прадпрыемствам.

Мытныя органы паскораць працэс выдачы дазволаў на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, скароцяць тэрмін правядзення карантыннай экспертызы і зацвярджэння, а таксама зробяць магчымым працэс адначасовай падачы і зацвярджэння заявак, якія адпавядаюць устаноўленым патрабаванням.

Паводле паведамлення ГМУ, мытня таксама акажа падтрымку прадпрыемствам у далейшым пашырэнні экспарту. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040