У Кітаі значна зніжаецца доля цяжкіх выпадкаў захворвання на COVID-19
  2020-02-17 11:17:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі доля цяжкіх і крытычных выпадкаў захворвання на пнеўманію COVID-19 сярод усіх пацверджаных выпадкаў заражэння значна знізілася, паведаміў у нядзелю Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР.

Ва Ухане, эпіцэнтры эпідэміі, доля цяжкіх выпадкаў знізілася з 32,4% 28 студзеня -- да 21,6% 15 лютага, адзначыў прадстаўнік Джяржкамітэта Мі Фэн на прэс-канферэнцыі ў Пекіне. Паводле яго звестак, у іншых раёнах правінцыі Хубэй гэты паказчык знізіўся з 18,4% 27 студзеня да 11,1% 15 лютага. Працэнтная доля цяжкіх і крытычных выпадкаў захворвання COVID-19 у іншых адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню Кітая таксама значна знізілася. "Гэтыя змены даказалі эфектыўнасць мер па прафілактыцы і стрымліванні эпідэміі", -- адзначыў прадстаўнік.

Паводле яго слоў, медыкі прымаюць розныя меры ў адносiнах да пацыентаў, у якіх пацвердзілі заражэнне COVID-19, асоб, якія мелі з імі цесныя кантакты, людзей з падазрэннем на заражэнне каранавірусам, а таксама хворых з высокай тэмпературай. "Розныя меры забяспечваюць своечасовае лячэнне вялікай колькасці пацыентаў з лёгкімі сімптомамі захворвання, зніжаючы верагоднасць таго, што яны стануць цяжкахворымі", -- падкрэсліў Мі Фэн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040