Еўропа не паверыла амерыканскім страшылкам пра Huawei
  2020-02-17 11:18:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Вы сапраўды мяркуеце, што заходні дэмакратычны рэжым настолькі слабы, што можа быць падарваны адной кітайскай тэхналагічнай кампаніяй Huawei?» C такім пытаннем 14 лютага да спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы звярнулася кітайскі дыпламат Фу Ян.

У сваім выступленні Нэнсі Пэласі абвінаваціла Кітай у спробе распаўсюджваць «лічбавую дыктатуру» з выкарыстаннем тэхналогій сувязі Huawei. Яна таксама сказала, што Кітай ажыццяўляе эканамічны ціск на краіны, якія не збіраюцца пазычаць тэхналогіі Huawei.

Па словах Фу Ян, Кітай за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці запазычаў ў Захаду вялікую колькасць тэхналогій. У КНР актыўна працуюць кампаніі Microsoft, IBM, Amazon -- іх тэхналогіі ніколі не пагражалі кітайскаму палітычнаму ладу, а наадварот, дапамаглі КНР дамагчыся новых поспехаў.

Міністр замежных спраў Ван І, у сваю чаргу, адзначыў, што ўсе дзяржавы могуць абараняць бяспеку ўласнай інфармацыйнай інфраструктуры, але ў той жа час яны павінны забяспечваць усім прадпрыемствам справядлівае канкурэнтнае асяроддзе, недыскрымінацыйную дзелавую атмасферу. Гэта адзіны справядлівы варыянт, які адказвае прынцыпам рынкавай эканомікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040