Міжнародная медыясупольнасць высока ацаніла аб'ектыўнасць інфармацыі адносна распаўсюджвання новага каранавіруса і мер КНР па барацьбе з эпідэміяй. Навіны CCTV+ Медыякарпарацыі выкарыстоўваюць больш за 2000 СМІ з усяго свету.
15 лютага па пекінскім часе -- BBC World News
15 лютага па пекінскім часе -- CNN International
16 лютага па пекінскім часе -- RAI News 24
15 лютага па пекінскім часе -- NHK
Больш за 80 уплывовых міжнародных СМІ, такія як агенцтва Reuters, Associated Press, AFP, выказалі падзяку Медыякарпарацыі Кітая, высока ацаніўшы аператыўнасць прадастаўлення інфармацыі аб эпідэміялагічнай сітуацыі, мерах па прадухіленні распаўсюджвання захворвання.
Прамая трансляцыя міжнароднага відэаагенцтва CCTV+ адносна эпідэміялагічнай сітуацыі ў Кітаі выкарыстана 1919 замежнымі СМІ ў 128 краінах свету. Колькасць уключэнняў з прамога эфіру CCTV+ дасягнула 560 тысяч, агульны час трансляцыі пераваліў за 1924 гадзіны.
З 21 студзеня ў сярэднім штодня 1284 замежныя тэлеканалы ў 77 краінах перадавалі навіны пра эпідэмію. Колькасць штодзённых выпускаў з навінамі з Кітая ў сярэднім перавышала 20 тысяч. - Р -