Барацьба Кітая з эпідэміяй вядзецца не толькі для яго самога, але і для жыццяў і здароўя людзей ва ўсім свеце. Старшыня КНР Сі Цзіньпін неаднаразова распавядаў пра сітуацыю і барацьбу з эпідэміяй у Кітаі падчас сустрэч і тэлефонных размоваў з лідарамі дзяржаў і кіраўнікамі міжнародных арганізацый. Ён таксама выказваў шчырую падзяку ўсім краінам, міжнародным арганізацыям і народам за падтрымку Кітая ў барацьбе з эпідэміяй.
22 студзеня Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, падкрэсліўшы, што Кітай мае намер узмацніць супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Германіяй і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).
18 лютага Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, у якой ён адзначыў, што Кітай гатовы сумесна з Францыяй умацаваць супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, каб забяспечыць бяспеку грамадскага здароўя ў рэгіёнах і свеце ў цэлым.
28 студзеня старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы з генеральным дырэктарам СААЗ Тждрасам Аданомам Гебрэісусам выказаў упэўненасць у тым, што бяспека жыцця людзей і іх фізічнае здароўе заўсёды на першым месцы, таму прафілактыка захворвання і ліквідацыя эпідэміі - гэта самая важная задача для краіны ў цяперашні час. «Вірус - гэта д'ябал, і мы не можам дазволіць д'яблу схавацца», - сказаў кітайскі лідар.
7 лютага Сі Цзіньпін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам заявіў, што Кітай не толькі абараняе жыццё і здароўе свайго народа, але і народаў усяго свету. Кітайскі ўрад з пазіцыі адкрытасці, празрыстасці і адказнасці дзяліўся інфармацыяй з міжнароднай супольнасцю, уключаючы ЗША, а таксама запрасіў экспертаў СААЗ ва Ухань у сувязі з успышкай пнеўманіі новага тыпу.
11 лютага Сі Цзіньпін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Інданэзіі Джока Відода падкрэсліў, што Кітай прытрымліваецца канцэпцыі супольнасці з адзіным лёсам чалавецтва і нясе адказнасць як за жыццё і здароўе сваіх грамадзян, так і за глабальную грамадскую ахову здароўя.
13 лютага ў тэлефоннай размове з прэм'ер-міністрам Малайзіі Мхатхірам Махамадам лідар КНР сказаў, што кітайскі ўрад, працягваючы выбудоўваць канцэпцыю супольнасці з адзіным лёсам чалавецтва, гатовы ўзмацніць супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю, каб агульнымі намаганнямі перамагчы эпідэмію.