Кітай падкрэслівае важнасць хутчэйшага пачатку вясновых палявых работ і стабільнай занятасці насельніцтва
  2020-02-19 18:06:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 лютага Дзяржсавет КНР падкрэсліў важнасць своечасовага пачатку вясновых палявых работ і стварэння ўстойлівага дзелавога асяроддзя для стабільнай занятасці насельніцтва.

Мясцовыя ўрады павінны ўзяць на сябе кіраўніцтва вясновымі палявымі работамі для забеспячэння стабільнай вытворчасці сельгаспрадукцыі і багатага ўраджаю ў будучыні. Пра гэта гаворыцца ў заяве па выніках выканаўчай нарады Дзяржсавета КНР, праведзенай пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна.

Варта прыкласці намаганні для падтрымкі прадпрыемстваў аграрнага сектара, у тым ліку насеннем, угнаеннямі, пестыцыдамі і кармамі, для хутчэйшага аднаўлення работ, а таксама арганізаваць каналы транспарціроўкі для бесперашкодных паставак неабходных для аграрнай вытворчасці матэрыялаў.

Дзяржава прадаставіць падтрымку, уключаючы вылучэнне крэдытаў, ключавым пастаўшчыкам мяса птушкі, што панеслі найбольшыя страты, а таксама ўмацуе супрацоўніцтва паміж бойнямі і фермерамі, гаворыцца ў заяве.

Таксама будуць зробленыя крокі дзеля аднаўлення свінагадоўлі, дапамогі фермерам у атрыманні субсідый і льготных крэдытаў, а таксама для павелічэння дзяржзакупак і стварэння запасаў замарожанай свініны.

Кітай таксама ўзмоцніць меры па кантролі і прадухіленні эпізаотый, у тым ліку птушынага грыпу і афрыканскай чумы свіней, а таксама палепшыць сістэму маніторынгу і экстраннага рэагавання на ўспышкі інфекцыйных захворванняў.

Падчас нарады было прынята рашэнне часова адмяніць збор адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне і адкласці папаўненне жыллёвых накапляльных фондаў, каб змякчыць негатыўнае ўздзеянне ўспышкі каронавіруснай інфекцыі на прадпрыемствы і забяспечыць стабільную занятасць.

У заяве гаворыцца, што пры зацвярджэнні гэтага рашэння Дзяржсавет прыняў да ўвагі велічыню астатку сродкаў у фондах сацыяльнага страхавання.

Нарада заклікала паскорыць выпуск кіруючых дакументаў па супрацьэпідэмічных мерах для аднаўлення працы вытворчасцей з апорай на мясцовыя ўмовы, а таксама адмяніць немэтазгодныя гарантыйныя ўклады.

У заяве таксама падкрэсліваецца неабходнасць старанна спланаваць вяртанне працоўных-мігрантаў і пашырыць спіс працоўных месцаў на выдаленым доступе для студэнтаў ВНУ.

Нарада заклікала прыкласці намаганні, каб забяспечыць выплаты страхоўкі па беспрацоўі, а таксама заахвоціць адкрыццё часовых вакансій дзеля грамадскага двбрабыту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040