Сенат Кангрэса ЗША ў сераду ўхваліў пакет стымулюючых эканоміку мер у памеры 2 трлн долараў. Гэтыя меры скіраваны на пераадоленне наступстваў распаўсюджвання каранавіруса.
За гэты законапраект было аддадзена 96 галасоў, супраць ніхто з сенатараў не прагаласаваў. Пакет мер прадугледжвае выплату дапамог па беспрацоўі, дапамогу бальніцам, аказанне садзейнічання бізнесу і цэлым галінам.
У пятніцу законапраект павінна прыняць Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, пасля чаго ён будзе перададзены на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу. - Р -