Лідары краін "Групы 20" гатовы выдаткаваць 5 трлн долараў для падтрымкі сусветнай эканомікі
  2020-03-27 14:10:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідары краін "Групы 20" у чацвер гаварылі пра гатоўнасць выдаткаваць больш за 5 трлн долараў ЗША для падтрымкі сусветнай эканомікі. Гэта рашэнне павінна стаць часткай іх сумесных намаганняў па змякчэнні негатыўнага ўплыву эпідэміі. Лідары найбуйнейшых эканомік свету ўнеслі гэта абяцанне ў сумесную заяву, якая была апублікавана пасля скліканага Саудаўскай Аравіяй надзвычайнага віртуальнага саміту "Групы 20", прысвечанага каардынацыі шматбаковых намаганняў па барацьбе з пандэміяй. "Мы ўкладаем больш за 5 трлн долараў ЗША ў сусветную эканоміку, што стане часткай адрасных падатковых рашэнняў, эканамічных мер і сістэмы гарантый, накіраваных на супрацьдзеянне сацыяльным, эканамічным і фінансавых наступстваў пандэміі", -- гаворыцца ў заяве. Лідары краін "Групы 20" таксама выказалі гатоўнасць зрабіць усё магчымае і выкарыстоўваць усе даступныя палітычныя інструменты для зніжэння эканамічнай і сацыяльнай шкоды, нанесенай пандэміяй, аднаўлення росту глабальнай эканомікі, падтрымання рынкавай стабільнасці і ўмацавання здольнасці супрацьстаяць цяжкасцям. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040