Сі Цзіньпін адправіў кіраўніку СААЗ зваротны ліст
  2020-03-27 17:07:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер адправіў генеральнаму дырэктару Сусветнай арганізацыі аховы здароўя /СААЗ/ Тэдрасу Аданому Гебрэісусу зваротны ліст, у якім даў высокую ацэнку яго намаганням па садзейнічанні глабальнай барацьбе з каронавірусам новага тыпу /COVID-19/ і адзначыў, што Кітай працягне падтрымліваць міжнародную супольнасць у бітве супраць эпідэміі.

  17 сакавіка кіраўнік СААЗ паслаў ліст лідару Кітая, адзначыўшы, што пад выбітным кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна Кітай прыкладае неймаверныя намаганні па супрацьдзеянні COVID-19. Дзякуючы цвёрдай рашучасці ўрада КНР і стараннаму ўкладу кітайскага народа, распаўсюджванне COVID-19 ў Кітаі было хутка пастаўлена пад усебаковы кантроль. Гэта паказала сусветнай супольнасці, што калі ўзяцца за самае істотнае і аб'яднаць усе сілы ў барацьбе з вірусам, то яго цалкам магчыма стрымаць. "Я хачу выказаць глыбокую падзяку кітайскаму ўраду за аказаную СААЗ і міжнароднай барацьбе з COVID-19 фінансавую дапамогу, якая прадэманстравала дух згуртаванасці і ўзаемадапамогі ўсяго свету. Яна з'яўляецца празмерна важнай для хутчэйшага ўтаймавання распаўсюджвання інфекцыі", -- напісаў ён.

  Сі Цзіньпін у зваротным лісце высока ацаніў цеснае супрацоўніцтва Кітая і СААЗ у барацьбе з эпідэміяй. Ён сказаў, што ў цяперашні час у Кітаі бесперапынна паляпшаецца сітуацыя, умацоўваецца тэндэнцыя да хутчэйшага аднаўлення парадку жыцця і вытворчасці, узгодненыя намаганні па садзейнічанні прафілактыцы і кантролю інфекцыі і сацыяльна-эканамічнаму развіццю далі пазітыўныя вынікі. "Мы павінны ўважліва сачыць за зменамі на розных стадыях барацьбы з COVID-19 і эканамічнага аднаўлення як у Кітаі, так і за мяжой, своечасова ўпарадкаваць працу і прымаць адпаведныя меры з улікам зменлівых умоў для забеспячэння канчатковай перамогі ў народнай вайне супраць дадзенага віруса", -- напісаў Сі Цзіньпін.

  Старшыня КНР адзначыў, што пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара СААЗ арганізацыя актыўна садзейнічае міжнароднаму супрацоўніцтву ў бітве з COVID-19, яе намаганні атрымалі шырокае адабрэнне з боку сусветнай супольнасці. Кітай працягне цвёрда падтрымліваць кіруючую ролю Т. А. Гебрэісуса і СААЗ у глабальнай барацьбе з эпідэміяй. Паводле яго слоў, Кітай заўсёды рэальнымі дзеяннямі падтрымліваў намаганні сусветнай супольнасці ў гэтай бітве, аказаўшы дапамогу СААЗ і іншым міжнародным арганізацыям, а таксама больш за 80 краін свету. "Кітай працягне прадастаўляць пасільную падтрымку сусветнай супольнасці ў барацьбе з COVID-19", -- запэўніў Сі Цзіньпін.

  Ён падкрэсліў, што цяперашняя барацьба з эпідэміяй COVID-19 яшчэ раз пацвярджае той факт, што чалавецтва з'яўляецца супольнасцю з адзіным лёсам. Члены міжнароднай супольнасці павінны дапамагаць адзін аднаму і аб'ядноўваць намаганні для пераадолення цяжкасцяў. "Мы хочам разам з СААЗ і іншымі краінамі ўнесці ўклад у абарону бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя ва ўсім свеце", -- сказаў на заканчэнне лідар Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040