Амерыканскі эксперт у інтэрв'ю ABC: рынак морапрадуктаў ва Ухане не з'яўляецца крыніцай паходжання COVID-19
  2020-03-30 17:48:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях у інтэрв'ю амерыканскай радыёвяшчальнай кампаніі, ABC, прафесар медыцынскага інстытута Амерыканскага універсітэта Tulane Роберт Гэры, заявіў, што рынак морапрадуктаў у кітайскім Ухане не з'яўляецца крыніцай паходжання каронавірусу новага тыпу.

Па словах эксперта, сцвярджэнне аб тым, што крыніцай паходжання віруса быў рынак морапрадуктаў ва Ухане, з'яўляецца памылковым, не гледзячы на тое, што многія прытрымліваюцца менавіта гэтай версіі. "Нашы даследаванні і аналізы нашых калегаў паказваюць на іншыя крыніцы, якія былі яшчэ раней Уханя. Несумненна, там былі зафіксаваныя выпадкі траплення інфекцыі, але гэта не крыніца віруса", - адзначыў Роберт Гэры.

Паводле яго слоў, мутацыя павярхоўнага бялку можа быць прычынай цяперашняй пандэміі каронавіруса новага тыпу, хоць да гэтага вірус у яго больш слабой версіі ўжо некалькі гадоў ці нават некалькі дзесяцігоддзяў распаўсюджваўся ў народзе.

"Па выніках даследаванняў каронавірусаў іншых тыпаў нам стала вядома, што сам вірус здольны муціраваць, у выніку чаго ён становіцца яшчэ больш небяспечным. Гэта цалкам тлумачыць той факт, чаму вірус COVID-19 можа так лёгка распаўсюджвацца і прывесці да цяперашняй пандэміі", - адзначыў Роберт Гэры.

Раней група пад кіраўніцтвам прафесара Роберта Гэры апублікавала артыкул у часопісе "Натуратэрапія", у якім яны прыйшлі да высновы, што каронавірус новага тыпу мае натуральнае праходжанне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040