«Атлантык манслі»: спробы. Д. Трампа разарваць адносіны з Кітаем прывядуць да фатальных наступстваў
  2020-03-30 17:50:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб катастрафічных наступствах магчымага разладу ЗША і КНР папярэдзіў амерыканскі літаратурны часопіс "Atlantic Monthly". "Спробы. Д. Трампа разарваць адносіны з Кітаем прывядуць да фатальных наступстваў", - загаловак артыкула, які выйшаў 28 сакавіка.

Некаторыя амерыканскія палітыкі і аглядальнікі, пішуць аўтары, паспелі зрабіць з гісторыі з эпідэміяй своеасаблівы, але рэгрэсіўны вывад: ЗША неабходна страціць сувязі з Кітаем. Урок жа, які даецца пандэміяй, заключаюцца ў тым, што Вашынгтон не павінен спыняць супрацоўніцтва з Пекінам, а, наадварот, аднавіць кітайска-амерыканскае партнёрства ў сферы грамадскай аховы здароўя, разбуранае адміністрацыяй Трампа.

ЗША і Кітай не раз зладжана працавалі ў супрацьстаянні інфекцыйным эпідэміям. Былі SARS ў 2002 годзе, H1n1 у 2009-ым і вірус Эбола ў 2014 годзе. Амерыканскі і кітайскі народы разам ратавалі жыццё амерыканцаў, кітайцаў, а таксама народаў іншых краін, адзначаецца ў артыкуле.

Пасля таго, як Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта, і Цэнтр кантролю і прафілактыкі захворванняў, і нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША скарацілі колькасць сваіх прадстаўніцтваў у Пекіне. Нацыянальны навуковы фонд ЗША і зусім спыніў працу ў КНР. Гэтыя жорсткія падрывы сувязяў у сферы грамадскай аховы здароўя практычна перашкодзілі амерыканскай адміністрацыі ў знаёмстве з сітуацыяй эпідэміі ў пачатку яе распаўсюджвання. Зараз, калі пандэмія хутка распаўсюджваецца па ўсім амерыканскім кантыненце, супрацоўніцтва паміж Вашынгтонам і Пекінам застаецца вельмі важным, адзначаюць аўтары артыкула.

Каронавірус сваёй грубай сілай паказаў два аспекты рэальнасці, што наўпрост супярэчаць светапогляду Дональда Трампа. Па-першае, узмацненне глабальнага супрацоўніцтва лепш абароніць бяспеку простых амерыканцаў. Па-другое, баланс ведаў і сіл у свеце глабалізацыі ўжо змяніўся. Зараз, калі каронавірус пусціў метастазы па ўсім свеце, заводы ў Кітаі стануць арсеналам для глабальнай аховы здароўя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040