Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 па-за межамі Кітая дасягнула 610777, адзначыла ў панядзелак СААЗ. Як паведамляецца ў яе штодзённым дакладзе аб эпідэміі, па стане на 10:00 панядзелка па цэнтральнаеўрапейскім часе колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 па-за межамі Кітая ў параўнанні з папярэднім днём узрасла на 58305 і склала 610777 чалавек. Колькасць смяротных выпадкаў за суткі павялічылася на 3211 і дасягнула 29796 чалавек.
Агульная колькасць тых, хто захварэў па ўсім свеце ў параўнанні з папярэднім днём, узрасла на 58411 выпадкаў і склала 693224 чалавекі. Усяго ад новай пнеўманіі памерлі 33106 чалавек.