Сі Цзіньпін заклікаў прадстаўнікоў народнасці Маанань працягваць імкнуцца да лепшага жыцця
  2020-05-21 11:27:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў прадстаўнікоў народнасці Маанань працягваць прыкладаць настойлівыя намаганні, каб зрабіць сваё жыццё больш квітнеючым.

Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, падкрэсліў гэта ў інструкцыі па дасягненні поўнага збавення ад галечы ўсіх прадстаўнікоў народнасці Маанань.

Сі Цзіньпін сказаў, што яму вельмі прыемна даведацца, што ўсе прадстаўнікі народнасці Маанань пазбавіліся ад беднасці і іх жыццё значна палепшылася.

Ні адна этнічная група не можа быць пакінута ззаду ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства, падкрэсліў ён.

Сі Цзіньпін выказаў надзею, што маананьцы разгледзяць ліквідацыю галечы як новую адпраўную кропку да больш выдатнага новага жыцця і прыкладуць вялікія намаганні да таго, каб зрабіць яго больш квітнеючым.

Ён далей сказаў, што ў цяперашні час Кітай перажывае найбольш важны перыяд рашэння найцяжкіх задач у барацьбе з беднасцю. І ў такі час важна ўмацоўваць упэўненасць і ўсур'ёз прыступаць да практычных спраў.

Старшыня КНР настойліва заклікаў улады ўсіх узроўняў да пераадолення наступстваў эпідэміі новай каронавіруснай інфекцыі, сканцэнтраваць галоўныя намаганні на расколванні "цвёрдых арэхаў" у галіне ліквідацыі галечы і прыняць шматлікія меры для замацавання дасягнутых вынікаў і забеспячэння таго, каб намечаныя мэты і задачы былі выкананы з высокай якасцю .

Нацыянальнасць Маанань - адна з 28 этнічных груп краіны з меншым насельніцтвам. Каля 70 працэнтаў прадстаўнікоў народнасці Маанань або 64,5 тыс. чалавек жывуць у павеце Хуаньцзян Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна / Паўднёвы Кітай /.

Да канца мінулага года ўзровень беднасці ў Хуаньцзяне знізіўся да 1,48 працэнта. У траўні гэтага года павет быў выключаны са спісу бедных паветаў краіны. На аснове комплекснай ацэнкі сітуацыі са скарачэннем маштабаў галечы сярод маананьцаў, можна прыйсці да высновы, што ўсю нацыянальнасць Маанань удалося вывесці з беднасці.

Нядаўна прадстаўнікі народнасці Маанань у павеце Хуаньцзян напісалі ліст у адрас Сі Цзіньпіна, у якім падзяліліся радасцю ў сувязі з пазбаўленнем ад галечы і выказалі цвёрдую рашучасць ісці за партыяй і ўсё з большай настойлівасцю і энергіяй умацоўваць свой родны край.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040