Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам М'янмы У Він Мьінтам
  2020-05-21 11:28:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін учора ўвечары правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам М'янмы У Він Мьінтам.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, пасля таго, як у Кітаі пачалася эпідэмія каронавіруса, урад і народ М'янмы працягнулі кітайскаму боку руку дапамогі. "Эпідэмія ў М'янме, у сваю чаргу, глыбока ўсхвалявала нас. Кітайскі бок ужо прадставіў м'янманскаму боку некалькі партый сродкаў для барацьбы з эпідэміяй, а таксама накіраваў у М'янму дзве групы медыцынскіх спецыялістаў для таго, каб яны змагаліся з эпідэміяй плячом да пляча з медыцынскімі работнікамі М'янмы.

Гэта ў поўнай меры прадэманстравала, што народы дзвюх краін звязваюць брацкія і сяброўскія пачуцці, што характарызуюцца сумесным пераадоленнем цяжкасцяў і узаемадапамогай, а таксама ў поўнай меры паказала дух супольнасці адзінага лёсу Кітая і М'янмы, дзякуючы якому абедзве краіны дзеляць паміж сабою ўсе радасці і нягоды. Кітайскі бок будзе працягваць, зыходзячы з патрэб м'янманскага боку, аказваць яму рашучую падтрымку і пасільную дапамогу. Спадзяюся, што народ М'янмы, у канчатковым выніку, абавязкова атрымае перамогу над эпідэміяй.

Кітайскі бок імкнецца сумесна з усёй сусветнай супольнасцю, уключаючы М'янму, працягваць падтрымліваць вядучую ролю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя /СААЗ/, рашуча абараняць міжнародную справядлівасць і базавыя нормы міжнародных адносін, каб разам атрымаць перамогу ў гэтым абарончай баі за глабальную грамадскую ахову здароўя ", - адзначыў старшыня КНР.

"М'янманскі бок удзячны Кітаю за падтрымку і дапамогу, аказаную СААЗ і іншым краінам, уключаючы М'янму. Перад тварам эпідэміі ўсе дзяржавы свету павінны пашыраць супрацоўніцтва і абараняць міжнародную справядлівасць і інтарэсы развіцця кожнай краіны. Спрыяльнае супрацоўніцтва паміж М'янмай і Кітаем увасабляе сабой супольнасць адзінага лёсу , якую імкнуцца пабудаваць дзве краіны. м'янманскі бок будзе працягваць цвёрда прытрымлівацца палітыкі адзінага Кітая ", - адзначыў У Він Мьінт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040