"Час «двух сесій» Сі Цзіньпіна": "адзінства ў разнастайнасці" - канцэпцыя кітайскага лідара ў вырашэнні нацыянальнага пытання
  2020-05-22 16:49:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін звёў сутнасць канцэпцыі вырашэння нацыянальнага пытання да «адзінства ў разнастайнасці». Неабходна праявіць глыбокую павагу да разнастайнасці, прытрымлівацца прынцыпаў раўнапраўя і гармоніі, пры гэтым дэманстраваць нацыянальную ідэнтычнасць і аб'ядноўваць намаганні прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў.

Сі Цзіньпін і прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў

3 лютага 2013 года Сі Цзіньпін, які знаходзіцца з інспекцыяй у правінцыі Ганьсу, пераадолеўшы некалькі кіламетраў горных дарог, наведаў вёску Булэнгоу (павет Дунсян) Лінься-Хуэйскай аўтаномнай акругі, дзе пражываюць прадстаўнікі нацыянальнасці хуэй. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся пра жыццё сям'і Ма Майчжы. Ён адразу задаў некалькі канкрэтных пытанняў пра жыццё гэтай сям'і: ад рацыёну харчавання да мінімальнага сацыяльнага, медыцынскага забеспячэння і навучання дзяцей. Сі Цзіньпін падарыў двум сынам Ма Майчжы наборы адукацыйных матэрыялаў.

3 лістапада 2013 г. падчас інспекцыйнай паездкі ў прав. Хунань генеральны сакратар ЦК КПК наведаў адну з малазабяспечаных сям'яў - сям'ю Шы Цівэнь, якая пражывае ў вёсцы Шыбадун (павет Хуаюань) Сянсі-Туцзя-Мяоскай аўтаномнай акругі. Трымаючы за руку пажылога чалавека, Сі Цзіньпін працягнуў з ім гаварыць: "Ці хапае вам на ежу?», «Ці вырошчваеце вы садавіну, ці трымаеце свіней?" Ён спецыяльна агледзеў кватэру, спальню, кухню і нават зайшоў у падсобныя памяшканні, каб асабіста пераканацца, ці нармальна яны жывуць.

На палях «двух сесій» Сі Цзіньпін шматкроць даваў важныя распараджэнні па ўмацаванні згуртаванасці прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў краіны

Удзел у групавой дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, 5 сакавіка 2018 года

"Асновай яднання прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў краіны стала распаўсюджванне нацыянальнай палітыкі, важным зместам якой з'яўляюцца ўмацаванне нацыянальнай салідарнасці і прагрэсу для дасягнення агульнага дабра. Неабходна ажыццявіць канцэпцыю па аказанні ўзаемнай дапамогі і падтрымкі, працягваць імкнуцца да дасягнення нацыянальнага адзінства, умацоўваць свядомасць «агульнасць кітайскай нацыі», узмацняць сувязь паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцяў, сумеснымі намаганнямі стаяць на варце прыгранічных раёнаў краіны і імкнуцца да прыгожай будучыні".

Удзел у дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, 10 сакавіка 2017 г.

"Нацыянальная згуртаванасць, вельмі важны момант для прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў Кітая, з'яўляецца краевугольным каменем для развіцця і дасягнення прагрэсу ў СУАР. Гэтае пытанне вельмі важнае для больш чым 1,3-мільярднага насельніцтва краіны».

Удзел у групавой дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад прав. Цінхай, 10 сакавіка 2016 г.

"Варта прыкладаць намаганні для паскарэння будаўніцтва інфраструктуры ў раёнах, дзе пражываюць прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, арыентавацца на развіццё вядучых галін, паэтапнае і спарадкаванае засваенне пераважных рэсурсаў у раёнах кампактнага пражывання нацменшасцяў, паляпшэнне мясцовай прамысловай структуры і павышэнне здольнасці да самаразвіцця і ўстойлівага развіцця».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040