Кітай здольны дасягнуць вызначаных эканамічных паказчыкаў гэтага года
  2020-05-23 15:55:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 мая на разгляд 3-й сесіі УСНП 13-га склікання быў прадстаўлены даклад аб рабоце кітайскага ўрада, у якім былі зафіксаваныя асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця і ўстаноўкі на бягучы год. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць рэалізаваць намечаныя ўстаноўкі ў сферы макрарэгуліравання. Так, у прыярытэтным парадку варта стабілізаваць занятасць і забяспечыць дабрабыт насельніцтва, выканаць задачу па поўным выкараненні ў краіне беднасці, прыкладаць намаганні да рэалізацыі мэт усебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства, імкнуцца да пашырэння працаўладкавання ў гарадах і сельскай мясцовасці і росту спажывання і інш.

У дакладзе не пазначаныя канкрэтныя паказчыкі росту нацыянальнай эканомікі. Гэта звязана, галоўным чынам, з нявызначанасцю, якая звязана са з'яўленнем непрадказальных фактараў у развіцці з-за пандэміі і сусветнай гандлёва-эканамічнай сітуацыі. У такім кантэксце гэта прадэманстравала рэалістычны падыход кітайскага ўрада, які спрыяе акумуліраванню намаганняў на дасягненні вызначаных мэт.

Фактычна, устаноўкі эканамічнага росту гэтага года можна прасачыць па іншых індэксах развіцця. У дакладзе самае бачнае месца адведзена стабілізацыі занятасці і забеспячэнню дабрабыту насельніцтва, гаворыцца пра стварэнне больш за 9 мільёнаў новых працоўных месцаў, захаванні ўзроўню інфляцыі ў Кітаі ў районе 3,5 працэнтаў. Акрамя таго, падкрэсліваецца дасягненне поўнай ліквідацыі беднасці, неабходнасць пазбавіць ад галечы сельскае насельніцтва, якое жыве за рысай беднасці па цяпер дзеючых у Кітаі крытэрыях і іншыя меры. Усё гэта ў поўнай меры раскрыла сэнс важнага ідэалагічнага прынцыпу кіруючай партыі Кітая - «народ - вышэй за ўсё».

У мэтах выканання ўсіх прызначаных на год задач, кітайскі ўрад сканцэнтраваў намаганні ў такіх сферах, як узмацненне палітыкі макрарэгуліравання, стабілізацыя занятасці, развіццё новай энергетыкі, пашырэнне ўнутранага попыту, стымуляванне пераходу ў мадэлі эканамічнага развіцця, забеспячэнне поўнага выкаранення беднасці, стабілізацыя базы знешняга гандлю і замежных інвестыцый і інш.

Аналітыкі адзначаюць, што хоць кітайская эканоміка будзе развівацца некалькі павольней на фоне пандэміі, але дакладныя і актуальныя меры кітайскага ўрада забяспечаць ёй хуткае аднаўленне і рост у перспектыве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040