Атрад кітайскіх геадэзістаў дасягнуў вяршыні Эверэста
  2020-05-28 10:59:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раніцай 27 мая атрад кітайскіх геадэзістаў дасягнуў вяршыні гары Эверэст, завяршыўшы ключавы этап місіі паўторнага вымярэння вышыні найвышэйшага ў свеце горнага піка.

Новы раўнд вымярэння для вызначэння вышыні Эверэст Кітай пачаў 30 красавіка. Атрад геадэзістаў, які выконвае місію, складаецца з прафесійных альпіністаў і спецыялістаў па геадэзіі з Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР.

Пасля заснавання КНР у 1949 годзе было арганізавана 6 дзяржаўных экспедыцый для маштабных вымярэнняў і навуковых пошукаў на гары Эвэрэст. У 1975 годзе, калі каманда кітайскіх альпіністаў узышла на гару, ніводзін прафесійны геадэзіст так і не дасягнуў яе вяршыні. Альпіністы ўзялі з сабой на вяршыню геадэзічны маркер, які дапамог геадэзістам з дзевяці назіральных кропак вылічыць, што яе вышыня складае 8848,13 м.

27 мая ў 13:30 каманда кітайскіх геадэзістаў у складзе васьмі чалавек пачала спуск з Эверэста, завяршыўшы місію па паўторным вымярэнні вышыні найвышэйшага горнага піка на планеце. Яны прабылі на вяршыні гары 150 хвілін, абнавіўшы рэкорд па часе знаходжання кітайцаў на вяршыні Эвэрэста. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040