Каментарый МРК: Кітайскі прэм'ер раскрыў падрабязнасці антыкрызіснага пакета ўрада
  2020-05-29 15:37:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Памер пакета антыкрызісных мер кітайскага ўрада для аднаўлення эканомікі пасля ўдару COVID-19 складае каля 6 трлн юаняў. Пра гэта заявіў 28 мая прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на прэс-канферэнцыі па выніках сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП).

«Два трыльёны юаняў выдзелена за кошт павелічэння бюджэтнага дэфіцыту і выпуску аблігацый для барацьбы з наступствамі эпідэміі», -- паведаміў прэм'ер, дадаўшы, што яшчэ ў два разы больш сродкаў сабрана за кошт іншых мер. Такім чынам, памер «антыкаранавіруснага» пакета кітайскіх уладаў складае каля 6% нацыянальнага ВУП за 2019 год.

Па словах кіраўніка ўрада, 70% гэтых сродкаў накіраваны на падтрыманне даходаў насельніцтва, развіццё ўнутранага спажывання і падтрымку занятасці. Асаблівая ўвага будзе нададзена падтрымцы малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія на сёння забяспечваюць больш за 90% усіх працоўных месцаў па краіне. Лі Кэцян спадзяецца, што антыкрызісны пакет ўрада дазволіць падтрымаць эканамічную актыўнасць на высокім узроўні. «У мінулым годзе ў Кітаі штодня рэгістравалася да 10 тыс. кампаній, сёлета мы імкнёмся да такога ж паказчыку», -- адзначыў кіраўнік урада.

Прэм'ер прызнаў, што ў бягучым годзе давядзецца «зацягнуць паясы» на нацыянальным бюджэце. З аднаго боку, дзяржаве трэба фінансава прастымуляваць аднаўленне эканомікі пасля ўдару ёпідэміі, з іншага -- паступленні ў казну прыкметна скараціліся з-за эканамічнай рэцэсіі.

Па выніках чатырох месяцаў бягучага года бюджэтныя паступлення ў КНР ўпалі на 14,5%. Улады чакаюць, што ў другім паўгоддзі сітуацыя стабілізуецца. Нягледзячы на гэта, прагноз даходаў у бюджэт за ўвесь 2020 года застаецца адмоўным, паступленні ў нацыянальны бюджэт скароцяцца на 5,3%, у тым ліку ў цэнтральны бюджэт -- на 7,3%. Дэфіцыт бюджэту вырасце з 2,8% да 3,6% і больш -- ён павялічыцца на трыльён юаняў.

Пры маштабным уліванні бюджэтных сродкаў у аднаўленне эканомікі ўлады не забываюць і аб фінансавай падтрымцы такіх стратэгічна важных праектаў, як выкараненне галечы. У бягучым годзе на праекты па ліквідацыі абсалютнай беднасці з цэнтральнага бюджэту выдзелена 146 млрд юаняў. Фінансаванне гэтай дзейнасці штогод павялічваецца прыкладна на 20 млрд юаняў ўжо пяць гадоў запар.

Нагадаем, што сёлета КНР цалкам выкараніць галечу. Яе ліквідацыя -- гэта адна і трох вялікіх бітваў, пазначаных ўладамі КНР. Дзве іншыя -- гэта рашэнне экалагічных праблем і папярэджанне сістэмных рызык у нацыянальнай эканоміцы. Улады раней неаднаразова падкрэслівалі, што аднаўленне эканомікі не павінна быць за кошт прыродаахоўнай дзейнасці. На праекты ачысткі паветра асігнавала 25 млрд юаняў, водных рэсурсаў -- 31,7 млрд юаняў, на абарону і аднаўленне глебы -- 4 млрд юаняў.

Што тычыцца сістэмных эканамічных рызык, то асаблівая ўвага нададзена рэагаванню на знешнія выклікі. Перад Кітаем паўстала неабходнасць абараніць нацыянальных экспарцёраў ад падзення замежнага попыту. Для гэтага мяркуецца падтрымка выхаду экспартна арыентаваных кампаній на ўнутраны рынак Кітая для пераадолення наступстваў абвалу попыту за мяжой. Паводле розных прагнозау, каранавірусная рэцэсія на замежных рынках можа паставіць пад пагрозу ад 10 млн да 60 млн працоўных месцаў на экспартна арыентаваных кітайскіх прадпрыемствах і ў сумежных сектарах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040