5G-тэхналогіі дапамаглі ў вымярэнні вышыні Джамалугнмы
  2020-05-29 16:58:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 мая атрад кітайскіх геадэзістаў паспяхова завяршыў місію па замеры вышыні гары Джамалунгма. Высокадакладнае відэа геадэзістаў у рэжыме рэальнага часу было перададзена з дапамогай тэхналогій 5G.

"На вяршыні гары выдатны сігнал сеткі новага пакалення", - паведаміў па тэлефоне геадэзіст, які стаіць на вяршыні Джамалунгмы.

Камунікацыйную працу ў рамках гэтай місіі падтрымаў Кітайскі аператар сувязі China Mobile. Да гэтага кампанія ўстанавіла 3 новыя базавыя станцыі 4G і 5 станцый 5G у лагерах, якія знаходзяцца на вышыні 5300, 5800 і 6500 м над узроўнем мора, Каб максімальна забяспечыць ахоп вяршыні гары сігналам новага пакалення.

Акрамя таго, China Mobile і кампанія Huawei загадзя распрацавалі дакладны варыянт раздзялення, каб гарантаваць стабільную перадачу даных з вяршыні гары і дакладную трансляцыю відэа-малюнку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040