Цёплыя і шчырыя словы Сі Цзіньпіна аб дзецях
  2020-06-02 17:52:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 чэрвеня -- Сусветны дзень абароны дзяцей. Старшыні КНР Сі Цзіньпіна вельмі хвалюе пытанне аб жыцці дзяцей і падлеткаў. Ён шматкроць на розных пляцоўках выказваў свой клопат пра дзяцей і спадзяванні на іх здаровы рост і развіццё.

На фота: 1 чэрвеня 2015 года Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў сустрэўся з прадстаўнікамі 7-га Усекітайскага з'езда Арганізацыі юных піянераў краіны.

У краіне назіраецца высокі ўзровень блізарукасці сярод навучэнцаў і тэндэнцыя да зніжэння ўзроставых межаў дадзенага захворвання, што не толькі сур'ёзна адбіваецца на здароўі дзяцей, але і з'яўляецца сур'ёзным пытаннем, якое закранае будучыню краіны. Улады павінны звярнуць увагу на гэтую праблему і не дапускаць яе пагаршэння.

Сі Цзіньпін накіраваў дырэктыву ў дачыненні да эфектыўных мер, накіраваных на ахову гледжання дзяцей. Жнівень 2018 года.

Даць дзецям больш якасную адукацыю

Даць магчымасць дзецям са старых рэвалюцыйных баз і бедных раёнаў атрымаць добрую адукацыю з'яўляецца важнай задачай у рабоце па развіцці гэтых раёнаў. Нельга дапусціць таго, каб дзеці прайгралі ўжо «на лініі старту». Трэба надаваць вялікае значэнне развіццю базавай адукацыі, асабліва ў раёнах старых рэвалюцыйных баз.

Цытата з выступлення падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шэньсі, напярэдадні Свята вясны 2015 года.

Жыццё -- гэта праца, за шчасце трэба змагацца

Жыццё -- гэта штодзённая праца, за шчасце трэба змагацца. З дзяцінства неабходна ведаць, што чалавек слаўны працай. Вы павінны намагацца самі вырашаць свае справы, дапамагаць таму, хто да вас звярнуўся па дапамогу, актыўна ўдзельнічаць у дабрачыннасці. Прыемна атрымліваць плён сваёй працы, пры гэтым не варта забываць у працы развіваць у сабе сілу волі.

- Цытата з выступлення на тэматычным мерапрыемстве, арганізаваным Пекінскім Дзіцячым палацам. 29 мая 2013 года.

Захоўваць імкненне да новых ведаў і цікавасць да навуковага пошуку

Вельмі рады даведацца, што распрацаваны вамі спадарожнік гатовы да запуску. Спадзяюся, што вы зможаце захаваць імкненне да новых ведаў і цікавасць да навуковага пошуку, старанна вучыцца, быць адважным на практыцы, унесці свой уклад у рэалізацыю кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

- Урывак з ліста да групы школьнікаў з пекінскай школы «Баі», якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы спадарожніка. 24 снежня 2016 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040