Выпадкаў захворвання COVID-19 у ходзе масавага тэсціравання выяўлена не было, заявіў прафесар медінстытута «Тунцзі» Хуачжунскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі Лу Цзусюнь. Зафіксавана 300 бессімптомных носьбітаў новага каранавіруса, якіх змясцілі на каранцін. Пад медыцынскім наглядам таксама апынуліся 1174 чалавекі, якія мелі цесныя кантакты з імі, хоць усе яны здалі адмоўны тэст на карананавірус, адзначыў прафесар.
Масавае тэсціраванне на каранавірус стартавала ва Ухане 14 мая. Яно ахапіла тых, хто да гэтага не здаваў аналіз. На такі крок мясцовыя ўлады пайшлі з мэтай знізіць сацыяльную занепакоенасць, бо ў горадзе інтэнсіўна аднаўляецца нармальнае сацыяльна-эканамічнае жыццё.
Як паведамілі ў гарадскім камітэце па справах аховы здароўя, тэсціраванне праводзіцца бясплатна, прыняць у ім удзел можа кожны жадаючы. - Р -