Кіраўнік Сянганскай адміністрацыі падтрымала прыняцце закона аб дзяржбяспецы
  2020-06-03 17:32:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Лін-Чжэн Юээ 3 чэрвеня падтрымала распрацоўку закона аб дзяржбяспецы Сянгана і заклікала замежных палітыкаў не звяртацца да практыкі падвойных стандартаў у адносінах да гэтага пытання. Паводле яе слоў, прыняцце законаў аб нацыянальнай бяспецы з'яўляецца прэрагатывай цэнтральных органаў улады, што адпавядае практыцы ўсіх іншых краін. У Сянгане недастаткова законаў, якія перашкаджаюць дзейнасці, што прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, дадала яна.

Лінь-Чжэн Юээ падкрэсліла, што з мінулага года ў Сянгане расце пагроза нацыянальнай бяспецы, што суправаджаецца выступленнямі за незалежнасць, а таксама замежным умяшаннем, якія нясуць шкоду дзяржаўнай бяспецы.

Урады некаторых замежных дзяржаў шануюць сваю ўласную нацбяспеку, але прадузята ацэньваюць бяспеку Кітая. Любыя санкцыі ці пазбаўленне Сянгана яго асаблівага статусу нікому не прынясуць карысці, папярэдзіла Лін-Чжэн Юээ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040