Пекін прапануе талоны на суму 12,2 млрд юаняў для стымулявання спажывання
  2020-06-04 16:48:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекін выпусціць талоны на суму 12,2 млрд юаняў (каля 1,71 млрд. долараў) для стымулявання спажывання, аслабленага з-за эпідэміі COVID-19. Пра гэта стала вядома ў сераду на прэс-брыфінгу.

Першая партыя спажывецкіх купонаў будзе даступная ў суботу на вядучай кітайскай платформе электроннай камерцыі JD.com. Яны могуць быць выкарыстаны ў адпаведных рэстаранах і крамах у кітайскай сталіцы, а таксама для куплі прадукцыі, абсталяванай інтэлектуальнымі тэхналогіямі.

Таксама ў суботу Пекін запусціць фестываль па садзейнічанні спажыванню, які працягнецца да завяршэння канікул з нагоды Нацыянальнага свята ў кастрычніку. У яго рамках запланавана больш за 400 мерапрыемстваў, якія ахопліваюць такія сферы, як грамадскае харчаванне, рознічны гандаль, культура, турызм, адукацыя і спорт.

"Эпідэмія COVID-19 моцна паўплывала на спажыванне ў Пекіне, - сказаў кіраўнік Пекінскага ўпраўлення камерцыі Янь Ліган. - Маючыя адбыцца мерапрыемствы па павелічэнні спажывання дапамогуць аднавіць гандаль і павысіць упэўненасць спажыўцоў".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040