54-ы па ліку і перадапошні спадарожнік навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" ўведзены ў дзеянне пасля праходжання арбітальнага тэсціравання. Пра гэта заявіла канцылярыя спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай Кітая.
Спадарожнік, запушчаны 9 сакавіка 2020 года, з'яўляецца геастацыянарным арбітальным спадарожнікам сістэмы BDS-3. Ён будзе прапаноўваць карыстальнікам паслугі па пазіцыянаванні, навігацыі і сінхранізацыі ў часе. Ажыццяўляць аператыўна-тэхнічнае абслугоўванне будзе Сіаньскі цэнтр вымярэнняў і кантролю.
"Бэйдоу" -- глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма, якую распрацаваў і эксплуатуе Кітай. Стварэнне яе сеткі будзе завершана пасля запуску 55-га спадарожніка гэтай сістэмы. Запуск запланаваны на чэрвень бягучага года. - Р -