Часовыя лячэбныя цэнтры былі асноўным інавацыйным рашэннем, якое змяніла ход барацьбы з COVID-19 у Кітаі, гаворыцца ў Белай кнізе "Барацьба з COVID-19: Кітай у дзеянні".
Згодна з гэтым дакументам, горад Ухань пераабсталяваў стадыёны і выставачныя цэнтры ў 16 часовых лячэбных цэнтраў, якія налічваюць каля 14000 ложка-месцаў, у якія прымалі хворых з лёгкімі сімптомамі. Гэта дазволіла знізіць узровень распаўсюджвання інфекцый і віруса ў жылых комплексах, а таксама прадухіліць пагаршэнне стану хворых з лёгкімі сімптомамі, гаворыцца ў Белай кнізе. -0-