Кітай лячыў пацыентаў з COVID-19 бясплатна -- Белая кніга
  2020-06-07 15:31:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай прадаставіў бясплатнае медыцынскае лячэнне пацыентам з COVID-19, гаворыцца ў апублікаванай у нядзелю Белай кнізе аб барацьбе Кітая з COVID-19.

Усе пацыенты з COVID-19, у якіх было пацверджана захворванне, атрымалі субсідыі з дзяржаўнага бюджэту на любыя медыцынскія выдаткі, якія не пакрываліся базавым медыцынскім страхаваннем, страхаваннем ад сур'ёзных захворванняў або фондам медыцынскай дапамогі, гаворыцца ў Белай кнізе "Барацьба з COVID -19: Кітай у дзеянні ".

Згодна з дакументам, па стане на 31 мая базавае медыцынскае страхаванне кампенсавала медыцынскія выдаткі 58000 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 на агульную суму 1,35 млрд юаняў, або 23000 юаняў у пераліку на кожнага пацыента.

Сярэдняя сума выдаткаў на лячэнне пацыентаў з COVID-19 у цяжкім стане перавысіла 150000 юаняў, а ў некаторых крытычных выпадках індывідуальная сума выдаткаў перавысіла 1 млн юаняў, і яны таксама цалкам былі пакрыты дзяржавай, гаворыцца ў Белай кнізе. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040