Кітай зробіць вакцыну ад COVID-19 даступнай для ўсяго свету пасля завяршэння даследаванняў і клінічных выпрабаванняў, калі яна будзе гатовая да ўжывання, заявіў у нядзелю кіраўнік Міністэрства навукі і тэхналогій КНР Ван Чжыган на прэс-канферэнцыі ў Пекіне.
Ён заявіў, што неабходна ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферах распрацоўкі вакцын, клінічных выпрабаванняў і прымянення.