Па стане на 31 мая Кітай накіраваў 29 брыгад медэкспертаў у 27 краін свету, аказаў дапамогу 150 краінам і чатыром міжнародным арганізацыям у барацьбе з COVID-19, гаворыцца ў Белай кнізе "Барацьба з COVID-19: Кітай у дзеянні", апублікаванай у нядзелю Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.
Згодна з дакументам, Кітай аказаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) фінансавую падтрымку ў выглядзе двух траншаў на агульную суму 50 млн долараў ЗША, аказаў садзейнічанне ў набыцці сродкаў індывідуальнай абароны і стварэнні рэзервовых цэнтраў забеспячэння, а таксама дапамог створанаму гэтай арганізацыяй фонду салідарнасці (Solidarity Response Fund) у зборы ахвяраванняў на барацьбу з каронавірусам.
Мясцовыя ўлады, прадпрыемствы, няўрадавыя арганізацыі і прыватныя асобы ў Кітаі даставілі медыцынскія прыналежнасці ў больш чым 150 краін і рэгіёнаў свету, а таксама міжнародным арганізацыям па розных каналах.