Сі Цзіньпін вылучыў «тры непахісных мэты»
  2020-06-15 16:42:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён. Гэта яго ўжо шостая інспекцыйная паездка па краіне за апошнія пяць месяцаў. У фокусе ўвагі Сі Цзіньпіна знаходзяцца такія пытанні, як пераадоленне негатыўнага ўплыву пандэміі COVID-19, гарантыя выканання намечаных задач і мэтаў 2020 года, і пытанне аб тым, як сумясціць ахову экалагічнай асяроддзя з сацыяльна-эканамічным развіццём краіны. Падчас інспекцыйнай паездкі ў Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён Сі Цзіньпін упершыню высунуў «тры непахісных мэты».

Сі Цзіньпін адзначыў, што цвёрдыя ідэалы і перакананні ўяўляюць сабой крыніцу сілы, якая натхняе людзей на імкненне наперад і пераадоленне розных цяжкасцяў. Ён падкрэсліў, што ўсе партыйныя супрацоўнікі, у прыватнасці, кіруючыя кадры ўсіх узроўняў, павінны захоўваць яснасць розуму і нязменную палітычную пазіцыю, непахісна адстойваць і ўмацоўваць кіруючую ролю КПК, непахісна адстойваць і прасоўваць сацыялізм з кітайскай спецыфікай і вялікую мэту ажыццяўлення адраджэння кітайскай нацыі. --0--

1  2  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040