Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў праходзіць у анлайн-фармаце
  2020-06-15 16:47:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 чэрвеня пачаў працу ў анлайн-фармаце Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў. Тут створана 50 віртуальных выставачных зон, прадастаўляюцца такія паслугі, як прэзентацыя тавараў, наладжванне сувязей паміж пастаўшчыкамі і закупшчыкамі, анлайн-перамовы, кансультацыі па розных пытаннях, уключаючы інтэлектуальную ўласнасць, стандарты якасці і інш.

Кірмаш упершыню праводзіцца ў анлайн-фармаце. У ім бярэ ўдзел каля 25 тысяч кітайскіх прадпрыемстваў, прадстаўлены навінкі і ўнікальныя тавары.

Кірмаш, у поўнай меры выкарыстоўваючы перадавыя тэхналогіі, адкрывае новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж кітайскімі і замежнымі прадпрыемствамі ў бягучай сітуацыі.

У складаны эпідэміялагічны перыяд гандлёва-эканамічныя сувязі Кітая і замежных краін захаваліся. Кірмаш завершыццца 24 чэрвеня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040