15 чэрвеня адкрыўся і пачаў працу ў анлайн-фармаце 127-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, таксама сусветна вядомы як Гуанчжоўскі кірмаш і кантонскі кірмаш. На кірмашы створана 50 віртуальных выставачных зон, прадастаўляюцца такія паслугі, як прэзентацыя тавараў, наладжванне сувязей паміж пастаўшчыкамі і закупшчыкамі, анлайн-перамовы, кансультацыі па розных пытаннях, уключаючы інтэлектуальную ўласнасць, стандарты якасці і г. д.
Кантонскі кірмаш упершыню праводзіцца ў анлайн-фармаце за ўсю гісторыю яго дзейнасці. У ім бяруць удзел каля 25 тысяч кітайскіх прадпрыемстваў, прадстаўлена мноства навінак і ўнікальных тавараў.
Кантонскі кірмаш, у поўнай меры выкарыстоўваючы такія перадавыя тэхналогіі, як Інтэрнэт, вялікія даныя, хмарныя вылічэнні і Штучны Інтэлект, адкрывае новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж кітайскімі і замежнымі прадпрыемствамі ў бягучай няпростай абстаноўцы.
Дзейнасць выставы яшчэ раз даказвае, што і ў складаны перыяд гандлёва-эканамічныя сувязі Кітая і замежных краін захаваліся, а імкненне КНР да рэформаў і адкрытасці не толькі не засталося нязменным, але і працягвае мацнець і павялічвацца.127-я сесія Кітайскага кірмашу імпартных і экспартных тавараў завершыцца 24 чэрвеня.-0-