Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала да стрымлівання COVID-19 у Пекіне
  2020-06-16 18:08:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14 чэрвеня віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала да рашучых мер па стрымліванні распаўсюджвання кропкавых выпадкаў заражэння COVID-19 у Пекіне. Такую заяву яна зрабіла падчас пасяджэння міжведамаснага механізму Дзяржсавета КНР па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй COVID-19.

Адзначыўшы, што ўсе новыя кластарныя выпадкі заражэння ў Пекіне звязаны з аптовым рынкам сельгаспрадукцыі «Сіньфадзі», на якім працуе і які наведвае велізарная колькасць людзей, Сунь Чуньлань папярэдзіла аб вялікай рызыцы распаўсюджвання віруса і запатрабавала рашучых мер рэагавання на сітуацыю.

Яна заклікала да правядзення «самага строгага эпідэміялагічнага расследавання» на рынку і ў раёне каля яго, а таксама «дбайнаму адсочванню крыніц» для выяўлення і кантролю за крыніцай інфекцыі.

Сунь Чуньлань падкрэсліла, што неабходна павялічыць магчымасці Пекіна ў правядзенні тэстаў на выяўленне нуклеінавых кіслот каронавіруса, каб ахапіць усе ключавыя раёны і групы насельніцтва, а таксама пашырыць маштабы тэставання для хуткага выяўлення інфекцыі і бессімптомных носьбітаў COVID-19.

Яна адзначыла, што задача правядзення прафілактыкі і кантролю над эпідэміяй ва ўмовах нармалізацыі жыцця і працы па-ранейшаму цяжкая, а таксама заклікала да пастаянных працяглых намаганняў для абароны ад завозных выпадкаў заражэння COVID-19 з-за мяжы і недапушчэння ўзнікнення другой хвалі эпідэміі ўнутры краіны . -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040