Кітайская вакцына ад COVID-19 паказала станоўчыя вынікі
  2020-06-19 17:54:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў вынікі першай і другой фаз клінічных выпрабаванняў інактывіраванай вакцыны ад COVID-19, якія апынуліся шматспадзеўнымі ў плане бяспекі і эфектыўнасці, паведамілі ў Дзяржаўнай фармацэўтычнай карпарацыі Кітая Sinopharm.

Вакцына распрацавана Уханьскім даследчым інстытутам біяпрэпаратаў пры Дзяржаўнай біятэхналагічнай карпарацыі Кітая (CNBG).

12 красавіка стартавалі клінічныя выпрабаванні вакцыны, у якіх прынялі ўдзел 1120 добраахвотнікаў ва ўзросце ад 18 да 59 гадоў. Вынікі прадэманстравалі добрыя паказчыкі бяспекі, не было выяўлена выпадкаў сур'ёзных пабочных эфектаў.

Атрымальнікі вакцыны, інакуляваныя дзвюма ін'екцыямі ў розных працэдурах і дозах, далі высокія паказчыкі антыцелаў. Для тых, хто атрымліваў дзве ін'екцыі сярэдняй дозы з інтэрваламі ў 14 дзён і 21 дзень, узровень сераканверсіі нейтралізуючых антыцелаў дасягаў 97,6%. А ў тых, хто атрымаў дзве ін'екцыі сярэдняй дозы з інтэрвалам у 28 дзён, гэты ўзровень дасягнуў 100%.

Зараз CNBG актыўна прасоўвае замежнае супрацоўніцтва для правядзення трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў вакцыны. Пра свае намеры ўдзельнічаць у супрацоўніцтве заявілі некалькі замежных кампаній і інстытутаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040