Пекін пашырае магчымасці па штодзённым тэсціраванні на COVID-19 да больш чым 230 тыс. проб
  2020-06-22 19:12:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 20 чэрвеня Пекін пашырыў уласныя магчымасці па штодзённым тэсціраванні на COVID-19 са 100 тыс. проб да больш чым 230 тыс. пробаў. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў нядзелю, афіцыйны прадстаўнік Пекінскага камітэта па справах аховы здароўя Гаа Сяацзюнь паведаміў, што такія меры былі прыняты для стрымлівання росту новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19.

Колькасць спецыялізаваных устаноў для правядзення тэстаў на нуклеінавую кіслату каронавіруса на мінулым тыдні павялічылася з 98 да 124. Сярод гэтых устаноў - 20 цэнтраў па прафілактыцы і кантролі захворванняў, 73 шпіталі і 31 медыцынская лабараторыя.

З 13 чэрвеня людзі, якія працуюць на аптовым рынку сельскагаспадарчай прадукцыі «Сіньфадзі», які быў звязаны з большасцю новых зарэгістраваных выпадкаў захворвання і людзі, якія пражываюць у бліжэйшых да яго мікрараёнах, а таксама пабывалі на ім, былі накіраваны ў пункты ўзяцця проб для аналізу на COVID -19. Гарадскія ўлады надаюць павышаную ўвагу тэсціраванню супрацоўнікаў рэстаранаў, крам і аптовых рынкаў, а таксама супрацоўнікаў кур'ерскіх службаў і кампаній па дастаўцы прадуктаў харчавання.

З 11 чэрвеня ў Пекіне было выяўлена больш за 200 пацверджаных лакальных выпадкаў заражэння COVID-19. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040