Старшыня КНР Сі Цзіньпін і лідары ЕС абмеркавалі ўзаемаадносіны ў новых умовах
  2020-06-23 17:08:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 чэрвеня прайшла сустрэча старшыні КНР Сі Цзіньпіна і новых лідараў ЕС. Сёлета з-за пандэміі COVID-19 сустрэча лідараў Кітая і ЕС упершыню была праведзена ў фармаце тэлеканферэнцыі.

Гэта анлайн-сустрэча -- першае прамое шматбаковае ўзаемадзеянне старшыні Сі Цзіньпіна з новымі лідарамі ЕС. Цяперашнім старшынём ЕС стаў былы прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль, які заняў гэты пост 1 снежня 2019 года. Еўрапейскую камісію зараз узначальвае былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен. Яна ўступіла ў пасаду 1 снежня мінулага года.

22 чэрвеня на сустрэчы з лідарамі ЕС Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай жадае міру і не імкнецца да гегемоніі. Кітай выступае ў якасці платформы магчымасцяў глабальнага маштабу і не з'яўляецца пагрозай. КНР -- партнёр, а не сапернік. Ён адзначыў, што бакі кітайска-еўрапейскіх узаемаадносін павінны паважаць адзін аднаго, імкнуцца да адзінства і ўзаемаразумення пры захаванні і павазе культурных, сацыяльна-эканамічных і іншых адрозненняў, бесперапынна ўмацоўваць узаемадавер, пашыраць агульныя інтарэсы ў супрацоўніцтве і вырашаць пытанні ў працэсе развіцця. Два лідары ЕС заявілі, што еўрапейскі бок гатовы працягваць стратэгічны дыялог і пашыраць адзінства меркаванняў у гэты няпросты перыяд.

Сустрэча адбылася ў кантэксце пандэміі. Кіраўнікі Кітая і ЕС былі занепакоеныя тым, што свет, які знаходзіцца пад негатыўным ціскам COVID-19, імкліва трансфармуецца і губляе звыклыя рамкі і стандарты. Пры гэтым яны сышліся ў меркаванні, што сацыяльна-эканамічныя працэсы чакае яшчэ большая нестабільнасць. Сутыкнуўшыся з гэтай суровай сітуацыяй, старшыня Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і ЕС павінны разумець сваю ролю ў бягучых працэсах, адстойваючы ўласныя інтарэсы і каштоўнасці.

У ходзе тэлеканферэнцыі старшыня Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што кітайска-еўрапейскія адносіны ва ўмовах крызісу атрымалі новыя магчымасці для развіцця, а дзяржавы -- для ўмацавання сваіх пазіцый. Кіраўнік КНР адзначыў, што Кітай і ЕС павінны стаць асноўнымі сіламі для падтрымання міру і стабільнасці ва ўсім свеце. Чалавечая цывілізацыя знаходзіцца ва ўмовах нестабільнасці, узрушэнняў і нявызначанасці, а эпідэмія яшчэ больш паглыбіла супярэчнасці і, відавочна, узмоцніць канфлікты на глабальнай арэне. Умацаванне кантактаў, каардынацыя дзеянняў і спалучэнне інтарэсаў Кітая і ЕС па глабальных пытаннях можа адыграць ключавую ролю ў забеспячэнні міру і стабільнасці ва ўсім свеце.

Кітай і ЕС павінны стаць двума найбуйнейшымі рынкамі, спрыяльнымі глабальнаму развіццю і росквіту. У перыяд пасля эпідэміі Кітай і ЕС павінны стымуляваць аднаўленне сусветнай эканомікі. Бакі заявілі аб тым, што неабходна актывізаваць перамовы па пагадненні аб інвестыцыях паміж Кітаем і ЕС і дамагчыся пагаднення ў гэтай сферы як мага хутчэй.

Кітай і ЕС павінны сфарміраваць і развіваць дзве супольнасці, якія будуць удасканальваць сістэму глабальнага кіравання. Сі Цзіньпін зноў пацвердзіў, што незалежна ад таго, як зменіцца міжнародная сітуацыя, Кітай будзе адстойваць шматбаковасць адносін. Лідары ЕС заявілі, што еўрапейскі бок таксама прытрымліваецца шматбаковых адносін і гатовы ў рамках ААН умацоўваць з кітайскім бокам супрацоўніцтва па важных пытаннях.

Па выніках мінулай анлайн-сустрэчы старшыня Сі Цзіньпін прапанаваў сфарміаваць паміж Кітаем і ЕС усебаковае стратэгічнае партнёрства ў новую эпоху. Сі Цзіньпін выказаў гатоўнасць падтрымліваць, умацоўваць і развіваць цесныя кантакты з двума старшынямі, каб прасунуць шэраг важных палітычных праграм паміж Кітаем і ЕС і вывесці кітайска-еўрапейскія адносіны на новы ўзровень. Важны палітычны парадак дня паміж Кітаем і ЕС умацуе ўсебаковае стратэгічнае партнёрства бакоў, а таксама надасць глабальнаму развіццю ў гэтых складаных рэаліях новую пазітыўную энергію. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040