Сі Цзіньпін шматкроць заклікаў да ўмацавання «духа Ююй»
  2020-06-23 17:14:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 мая падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шаньсі Сі Цзіньпін запатрабаваў ад мясцовых кадравых работнікаў працягваць умацоўваць канцэпцыю «Зялёныя горы і смарагдавыя воды» і ўмацоўваць «дух Ююй». Пра апошні Сі Цзіньпін неаднаразова згадваў на самых розных мерапрыемствах, пачынаючы з 2011 года.

Сі Цзіньпін ў правінцыі Шаньсі

Ююй – павет у правінцыі Шаньсі, на поўначы і паўночным захадзе ён мяжуе з аўтаномным раёнам Унутраная Манголія. З моманту ўтварэння новага Кітая некалькі пакаленняў мясцовага кіраўніцтва працавала над азеляненнем павета, і дзякуючы нястомным намаганням узровень ляснога покрыва павялічыўся да 52% з адзнакі 0,3%. Уладам удалося дасягнуць сапраўднага пераўтварэння, фактычна садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю павета, што выклікала станоўчы водгук шырокай грамадскасці ў краіне.

Выстава «Дух Ююй»

12 студзеня 2015 года, выступаючы перад удзельнікамі семінара, які прайшоў у Цэнтральнай партыйнай школе, Сі Цзіньпін распавёў, што павет Ююй акружаны пустыняй і раней быў бясплоднай зямлёй. Пасля ўтварэння новага Кітая пад кіраўніцтвам першага сакратара парткама павета ўсе жыхары пачалі барацьбу з апустыньваннем.

Панарама лесапарку Ююй у 2018 годзе

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040