Агульная колькасць памерлых ад COVID-19 у ЗША перавысіла 130 тыс. чалавек
  2020-07-07 17:56:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць смерцяў ад COVID-19 у ЗША перавысіла 130 тыс. чалавек, паведаміў Цэнтр сістэмных навук і інжынірынгу /CSSE/ пры Універсітэце Джонса Хопкінса. Паводле яго даных, усяго ў краіне выяўлена 2897613 выпадкаў захворвання.

У найбольш пацярпелым ад эпідэміі штаце Нью-Ёрк зарэгістравана 32206 смяротных выпадкаў. У пералік штатаў, дзе зафіксавана больш за 5 тысяч смяротных зыходаў ад COVID-19, таксама ўваходзяць Нью-Джэрсі, Масачусэтс, Ілінойс, Пэнсыльванія, Каліфорнія і Мічыган. Горад Нью-Ёрк, перайшоў да трэцяга этапу зняцця абмежаванняў. На гэтым этапе дазваляецца адкрыццё ўстаноў, якія прадстаўляюць паслугі асабістай гігіены.

Адкрыццё устаноў грамадскага харчавання закрытага тыпу ў горадзе адкладзена з-за нядаўніх успышак COVID-19, выяўленых у рэстаранах і барах ў некаторых штатах. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040