Улады Кітая павысілі ўзровень рэагавання на НС на фоне ліўняў
  2020-07-08 17:39:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Галоўны дзяржаўны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай КНР сёння павысіў узровень экстранага рэагавання на паводкі з чацвёртага да трэцяга. Гэта мера выклікана тым, што зацяжныя ліўні працягваюць наносіць шкоду шматлікім рэгіёнам краіны.

З-за сур'ёзных паводак штаб і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі напярэдадні накіравалі яшчэ дзевяць працоўных груп у розныя рэгіёны краіны, уключаючы горад Чунцін, правінцыі Сычуань, Хунань і Цзянсу. Раней для аказання садзейнічання ў барацьбе з паводкамі працоўныя групы былі накіраваны ў правінцыі Хубэй і Аньхой.

Зацяжныя ліўні працягваюцца на поўдні Кітая, і ў большай частцы рэк у пацярпелых рэгіёнах узровень вады ўжо пераваліў за крытычную адзнаку. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040