Ван І зрабіў шэраг прапаноў па вяртанні кітайска-амерыканскіх адносін да нармальнага стану
  2020-07-10 15:59:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 ліпеня на медыяфоруме мазгавых цэнтраў Кітая і ЗША, які прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі, міністр замежных спраў КНР Ван І высунуў прапановы па стабілізацыі і вяртанні кітайска-амерыканскіх адносін да нармальнага стану. Ён параіў дзвюм краінам актывізаваць і адкрыць усе каналы дыялогу, упарадкаваць і дамовіцца аб пераліку кантактаў, сфарміраваць спісы двухбаковага супрацоўніцтва, дыялогу, кіравання і кантролю. Ён таксама заклікаў бакі надаваць большую ўвагу правядзенню супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва.

Гаворачы аб спісах платформаў і фарматаў супрацоўніцтва, Ван І адзначыў, што неабходна вызначыць канкрэтны змест супрацоўніцтва; у пераліку дыялогаў варта пералічыць такія пытанні, якія бакі спадзяюцца вырашыць, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі; у пераліку кіравання і кантролю павінны быць пералічаны ключавыя пытанні, па якіх бакам цяжка дасягнуць дамоўленасцей.

Бакі павінны вызначыць і разглядаць цяжкія пытанні ўзаемаадносін у адмысловым парадку, каб мінімізаваць іх уплыў на бягучыя адносіны паміж КНР і ЗША. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040