Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Сёння некалькі слоў будзе прысвечана маладому спеваку і кампазітару Лі Жунхаа (李榮浩). Папулярным ён стаў не так даўно – свой першы альбом выпусціў толькі ў 2013 годзе. Называўся ён 模特 ("Мадэль"). І зараз я прапаную вам песню пад той жа назвай.
"Мадэль" (模特) |
Дэбютны альбом Лі Жунхаа разышоўся ў Кітаі велізарным тыражом і атрымаў усе магчымыя прэміі. Гэты поспех дапамог маладому спеваку ператварыцца з малавядомага паэта і кампазітара ў суперзорку кітайскай пап-сцэны. Раней ён пісаў песні для іншых выканаўцаў, а сам заставаўся ў цяні. Зараз паслухайце кампазіцыю有一個姑娘 ("Ёсць адна дзяўчына"), напісаную пару гадоў таму для іншага выканаўцы. Сёння гэта песня – у рэпертуары Лі Жунхаа.
有一個姑娘 ("Ёсць адна дзяўчына") |
Лі Жунхаа эксплуатуе вобраз недаступнага халоднага прыгажуна. (А ўсё недаступнае, як мы ведаем, яшчэ больш прыцягвае.) Магчыма, ён проста не хоча браць пад увагу іншыя справы, а вырашыў прысвяціць сябе творчасці. Прыкладна прагэта ён і спявае ў песні 李白 ("Лі Бай"). Дарэчы, Лі Бай – адметны кітайскі паэт часоў дынастыі Тан, несмяротны геній паэзіі – быў вядомы тым, што кожны дзень піў шмат віна і пісаў шмат вершаў, нягледзячы на плёткі прыдворных. Па ўсім відаць, што Лі Жунхаа таксама хвалюе толькі музыка, а не тое, што гавораць за яго плячамі.
李白("Лі Бай") |
Шматгадовы кампазітарскі вопыт навучыў Лі Жунхаа разумець масавага слухача і задавальняць яго патрэбы. Таму не дзіўна, што другі альбом Лі Жунхаа таксама стаў вельмі папулярным. Паслухайце дзве песні з гэтага альбома: 演員和歌手 («Акцёр і спявак») і 兩個人 («Двое»). - Р -
演員和歌手 «Акцёр і спявак» |
兩個人«Двое» |