Кёсукэ Атары: голас Сусвету
  2016-02-02 11:02:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК


 

Кёсукэ Атары – надзвычай папулярны ў Кітаі і на Тайване японскі выканавец. Кажуць, што ён не спявае, а "дыхае" – настолькі незвычайны, амаль касмічны, яго голас. Дарэчы, падобны "космас" уласцівы многім японскім музыкантам, якія працуюць у фальклорным жанры. Музыка Краіны ўзыходзячага сонца вельмі камфортная для вуха, дый сам тэрмін "музыка" складаецца з двух іерогліфаў: "гук" і "камфорт". Апрача традыцыйных інструментаў і жанраў, японская музыка таксама вядома незвычайнымі інструментамі накшталт "калодзежаў, якія спяваюць", што дадае гучанню інтрыгі і таямнічасці. Але, бадай, самым адметным з'яўляецца тое, што традыцыйная японская музыка заснавана на інтэрвалах чалавечага дыхання, а не на матэматычным адліку.

Пачынаючы з 90-х гадоў мінулага стагоддзя японская музыка распаўсюдзілася на Захадзе, у першую чаргу дзякуючы сваім унікальным жанрам j-pop, j-rock і visual kei. Прыкладна ў той жа час яна трапіла ў Кітай і надзейна замацавалася там. Немалая роля ў гэтым належыць новаму пакаленню японскіх выканаўцаў, да якога належыць і Кёсукэ Атары.


 Кёсукэ Атары (кіт. імя 中孝介, Чжан Сяацзе) нарадзіўся на востраве Амамі японскага архіпелага Рукю. У старэйшых класах школы ён захапіўся музычным стылем shima-uta («песні вострава»). Гэты спецыфічны стыль заснаваны на незвычайным прыёме, калі спявак на імгненне раптоўна пераскоквае на цэлую актаву ўверх падчас спеваў. Такая тэхніка часта ўжываецца ў розных напрамках традыцыйнай японскай музыкі.

 

Як і іншыя маладыя фальклорныя выканаўцы, Кёсукэ Атары вырашыў засяродзіцца на дасягненні папулярнасці найперш у мясцовай аўдыторыі. Свой дэбютны альбом у стылі shima-uta з выкарыстаннем трохструнныя лютні Кёсукэ выпусціў у 1999 годзе. Удасканальваючыся ў родным стылі, яму ўдалося выйграць два мясцовыя музычныя конкурсы ў 2000 годзе: «Amami Folk Song Grand Prix's 'New Member Award'» і «Japanese Folk Song Association Award».

Пасля свайго першага поспеху Кёсукэ Атары на працягу наступных пяці гадоў выпусціў чатыры міні-альбомы. Жаданне заваяваць сэрцы большай аўдыторыі прымусіла Кёсукэ павярнуцца да пап-музыкі – так у яго наступных творах, апрача лютні, мы ўжо чуем гітару, скрыпку і гавайскую гітару. Дарэчы, нягледзячы на шматлікія прома-акцыі, Кёсукэ стаў папулярным у Японіі не адразу, але даволі нечакана ён набыў шматлікіх прыхільнікаў у суседніх краінах. Суперзорка з Сянгана Эндзі Лау пераспяваў яго хіт для тайванскага фільма «Rainbow Seven». У 2006 годзе Кёсукэ сам зняўся ў фільме і выпусціў чарговы суперхіт, што забяспечыла яму папулярнасць па-за межамі Японіі.

Пасля свайго наступнага хіта Кёсукэ не збавіў тэмпаў працы і выпусціў альбом пад назвай «Natsukasha no Shima». Усе песні ў гэтым альбоме былі новымі, а асаблівую ўвагу заслужыла кампазіцыя «Last Forever», выкананая дуэтам з кітайскім спеваком Хань Сюе. Больш за тое, гуказапісваючая кампанія пачала актыўную раскрутку Кёсукэ ў Кітаі, выпусціўшы спецыяльны альбом для яго кітайскіх прыхільнікаў. Альбом уключаў у сябе кавер-версіі амаль усіх песень маладога японца. Гэты зборнік асабліва добра прадаваўся ў Азіі і заняў першае месца ў чартах на Тайване.

У красавіку 2007 года Кёсукэ выпусціў свой трэці супер-сінгл «Hana». Да гэтага часу «Hana» - самая паспяховая кампазіцыя ў яго творчасці. Было прададзена больш за 34 тыс. копій, што дазволіла яму заняць 20-е месца ў японскіх чартах.

Першы паўнавартасны альбом музыкі выйшаў у ліпені 2007 года, а ў верасні 2007-га адбылася і першыя маштабныя гастролі. Кёсукэ Атары валодае ўнікальным голасам і заўсёды выдатна выглядае, таму можна з упэўненасцю сказаць, што гэты малады музыкант – як раз той чалавек, за кім мае сэнс сачыць у бліжэйшы гады.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040