Фу Аймінь – « У доўгі шлях па закліку сэрца»
  2019-01-04 10:59:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сярод гор у павеце Ланьцан правінцыі Юньнань знаходзіцца адно цудоўнае месца. Штогод падчас адпачынку педагог і мастак Фу Аймінь прыязджае сюды з Пекіна. Ужо 25 гадоў ён падарожнічае па тутэйшых мясцінах у пошуках гары Ліньшань, якая ўзгадваецца ў легендах народнасці лаху. Павет Ланьцан -- адзіны ў Кітаі аўтаномны павет народнасці лаху, ачаг культуры і месца нараджэння народнасці. Слова «лаху» паходзіць з мовы гэтай этнічнай групы. «Ла» азначае тыгр, а «ху» -- пах смажанага мяса. Таму з даўніх часоў людзей народнасці лаху называюць паляўнічымі на тыграў.

«Я ўпершыню прыехаў у Ланьцан, калі мне было 20 гадоў, -- гаворыць Фу Аймінь, -- і з тых часоў я прыязджаў сюды разоў 30. Я лічу, што ўся энергія, уся мая ўпэўненасць у сабе, тое, як сфарміраваўся мой характар, як я падыходжу да пытанняў і вырашаю іх, -- усё гэта ідзе з вопыту, назапашанага тут. Я калісьці прачытаў шмат кніг, вывучыў шмат мясцовых слоў, а калі прыехаў сюды, сталася, што ўсё вывучанае мною было няправільным і незразумелым. Пазней я даведаўся, што ў кожнай вёсцы лаху -- своеасаблівая культура і нават пэйныя адрозненні адной мовы».

З самага першага наведвання горнай вёскі ў акрузе Ланьцан мастак быў уражаны прастатой і прыязнасцю мясцовых жыхароў, якія выдатна спяваюць і танчаць. Іх музыка і танцы поўныя жыццёвай сілы, як і вусная народная творчасць. «Мупаміпа» -- яркі прыклад такой творчасці, квітнеючай у Ланьцане і Мэнхае правінцыі Юньнань. Фу Аймінь кожны год падарожнічае па паўднёвым захадзе Юньнані для збору і сістэматызацыі паданняў аб паходжанні малых народнасцей. У працэсе даследавання культуры малых народнасцей Фу Аймінь фіксіруе свае назіранні і эмоцыі з дапамогай пэндзля і фарбаў.

У 2003 годзе ўжо прафесар Фу Аймінь разам з невялікай групай студэнтаў адправіўся з Пекіна ў Юньнань. Больш за восем месяцаў яны падарожнічалі па цяжкадаступным горным хрыбце Хэндуаньшань, пакуль не дабралася да вельмі старой вёскі народнасці лаху Лунчжупэн. У вёсцы дагэтуль захавалася традыцыйная кланавая сістэма кіравання, і ўсе самыя важныя пытанні вырашаліся аўтарытэтнымі старэйшынамі. Фу Аймінь успамінае, як яму давялося сустрэцца з вясковай «адміністрацыяй».

«Тады я сапраўды адчуў, які аўтарытэт мелі старэйшыны. Яны сядзелі там з сур'ёзным выглядам. Я сказаў, што і сам з'яўляюся прадстаўніком малой народнасці, колькасць якой нават меншая за лаху. Яны паверылі і сказалі: «Студэнты будуць жыць у нашай вёсцы, мы пра ўсё паклапоцімся». А потым старэйшына клана закрычаў у рупар. Я выйшаў на тэрасу і назіраў, як людзі выходзілі са сваіх дамоў: хто з рысам, хто з мясам, а хто з агароднінай -- усё неслі да старэйшыны. Мне сказалі, што гэта для маіх студэнтаў».

Апошнія гадоў дваццаць Фу Аймінь штогод наведвае паселішчы народнасці лаху. Ён ужо даўно жыве паміж горадам і вёскай, паміж гісторыяй і рэальнасцю, а ўсе мясцовыя традыцыі, адзенне і ўпрыгажэнні, песні і танцы сталі галоўным зместам яго творчасці.

Народнасць дай -- яшчэ адна моцная прыхільнасць Фу Айміня. Дайцы ніколі не пакідалі ракі, вада -- крыніца іх жыцця, яна сімвалізуе шчасце і поспех. У 1993 годзе Фу Аймінь выпадкова апынуўся ў адной вёсцы на паўднёвым захадзе Юньнані, і з таго моманту яму палюбілася дайскай культура. Мясцовыя дзяўчаты сталі самай важнай тэмай яго работ, што пазней выліліся ў серыі прац «Дайскія дзяўчыны ля бананавых дрэў», «Слухаючы дрэва бодхі», «Бестурботная раса» і іншыя. Для Фу Айміня дайскія дзяўчыны -- гэта духоўныя істоты, чыстыя, як вада. Цыкл жывапісных прац «Ля ракі Ласацзян» паказаў павагу дайцаў да вады. І вось як мастак успамінае пра гэта.

«Тут купаліся жанчыны. Мужчыны купаліся вышэй па плыні. Падчас купання яны займаліся сваімі справамі і не звярталі на мяне ўвагі. Гэта мяне моцна здзівіла. Хочаш фатаграфаваць -- фатаграфуй; трэба зрабіць замалёўку -- рабі яе. Неверагодна! Потым усё стала вельмі проста: кожны дзень я паўсюль ішоў за дзяўчатамі, сядаў і працаваў».

За 25 гадоў Фу Аймінь пакінуў свой след ва ўсіх горных вёсках на паўднёвым захадзе правінцыі Юньнань. Ён, нібы пустэльнік, шукае сярод гор святую зямлю, фіксіруе жыццё эмоцыямі мастака. Яго доўгія падарожжы па рэгіёнах пражывання малых народнасцей паўднёвага захаду Юньнані выгадавалі Фу Айміня не проста мастаком, але і даследчыкам этнічнай культуры малых народнасцей.

«Я пабываў амаль ва ўсіх мясцінах, якія хацеў наведаць: у Дуньхуане, Сіньцзяне, Цінхаі, большай частцы Тыбета... А потым я вырашыў застацца тут, каб быць сведкам усіх падзей, якія адбываюцца ў правінцыі. 25 гадоў прайшло ад пачатку маіх падарожжаў, і наступныя 30 ці 40 гадоў я хачу назіраць за мясцовым каларытам і перадаваць яго ў сваіх карцінах».

(Р.Мышкоўскі, МРК-анлайн на беларускай мове)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040