У Шаньмін: "Аблічча жыцця"
  2020-04-17 16:24:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Для У Шаньміна (吳山明) туш і пэндзаль – не проста адметная асаблівасць кітайскага жывапісу, але і магчымасць выказаць свае пачуцці да родных мясцін. У яго родных краях каменныя мосцікі навісаюць над роўняддзю вады, і на выцертых парэнчах бачныя сляды часу…

У 50-я гады мінулага стагоддзя У Шаньмін з марай стаць вялікім мастаком паступіў у Кітайскую акадэмію мастацтваў на факультэт жывапісу. З цягам часу ён сфарміраваў ўласнае творчае мысленне. Пачынаючы з 80-х гадоў мастак адмовіўся ад традыцыйных прыёмаў і ўсяго сябе прысвяціў даследаванню стылю сумо, дзякуючы чаму яго працы сталі больш глыбокімі. За дзесяць гадоў У Шаньмін узняў партрэтны жывапіс чжэцзянскай школы на якасна новы ўзровень. Лініі ідуць свабодна і нязмушана, чалавечую скуру ён малюе, робячы каляровыя акцэнты і размываючы межы вадой. Такая тэхніка стала адметнай рысай творчасці У Шаньміна.

"Я памятаю, як 40 гадоў таму ў маёй краіне пачаліся рэформы. Аднойчы на сваёй малой радзіме ў Цзяннане я ўбачыў селяніна, які сядзеў на беразе сажалкі, а ў сажалцы купаліся яго валы. На поясе ў мужчыны вісеў скураны кашалёк. Уся гэта карціна мяне вельмі натхніла, бо той кашэль з грашыма сімвалізаваў пачатак лепшага жыцця".

У 1982 годзе У Шаньмін, натхніўшыся пераменамі, якія прынесла палітыка рэформаў і адкрытасці, напісаў карціну «Жыццёвая сіла». Галоўны ў творы – просты селянін. Мастак здолеў дамагчыся духоўнай гармоніі паміж прыродай і чалавекам; вобраз чалавека, упісаны ў пейзаж, выглядае ярка і пераканаўча. «Жыццёвая сіла» атрымала першы прыз на Усекітайскай выставе выяўленчага мастацтва.

"Я калісьці намаляваў пейзаж у Шаасіне, але паўтарыць той малюнак не магу. Шаасін зараз хутка мяняецца, і калі былыя краявіды яшчэ сям-там захаваліся, людзі ўжо зусім іншыя. Як той стары са сваімі валамі, якога я бачыў на беразе сажалкі шмат гадоў таму – усё змянілася. Зараз паспрабуй у Шаасіне сустрэць кагосьці ў лямцавай шапцы, мала ўжо такіх засталося!.. У 1955 годзе нашы выкладчыкі заявілі нам, што яны хочуць выхаваць знакамітых мастакоў. Мы і самі ў той час спадзяваліся, што неўзабаве станем знакамітымі".

"У 1985 годзе я вырашыў, што ў маім мастацтве трэба нешта мяняць, таму я сабраў свой мастацкі рыштунак і накіраваўся ў стэп, каб зрабіць там некалькі эскізаў. Ужо дома я працягваў маляваць па тых маленькіх эскізах. Калі была гатова першая карціна, я паказаў яе сваёй жонцы. Яна раптам кажа: «Ты раней так прыгожа маляваў, а зараз нешта чорнае і непрыгожае намазаў». У першы момант я пакрыўдзіўся, але потым зразумеў: адмаўляць самога сябе складана, бо тое, што ты адмаўляеш, калісьці было часткай цябе самога, твайго эстэтычнага густу, важнай часткай таго прызнання, якое давалі табе людзі. Прыдумаць нешта новае і дамагчыся за гэта прызнання вельмі цяжка. Зараз я лічу, што мастацкая мова стыляў сумо і цзінмо мае розную насычанасць. Яна можа быць простай і праяўляцца ў прыгажосці ліній, а можа быць складанай і з дапамогай тых жа ліній ствараць жывыя вобразы. Вось такой тэхніцы, я лічу, варта павучыцца".

Жывапіс У Шаньміна стаў паспяховым дзякуючы прыгожаму краю Цзяннань. У гэтым свеце, дзе ўсё так імкліва мяняецца, не хопіць часу, каб распавесці ўсе гісторыі Цзяннаня.

"Для мастака каштоўнасць існавання заключаецца ў адным: жыць асэнсавана. Ты павінен нястомна шукаць нешта новае, штосьці такое, што натхніць жыццём твае карціны, зробіць існаванне твайго мастацтва асэнсаваным". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040