Пішам па-беларуску
  2010-06-03 14:08:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ідэя пра адкрыццё сайта на беларускай мове з'явілася ў супрацоўнікаў рускай службы Міжнароднага радыё Кітая не выпадкова. На аснове ўдалага вопыту работы ўкраінскага сайта ў лютым 2009 года супрацоўнікі Службы вяшчання на рускай мове вырашылі рэалізаваць праграму па стварэнні сайта для беларусаў. 7 месяцаў ішла напружаная падрыхтоўка. Дзякуючы падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітаі і пасольства КНР у Беларусі новы сайт з кожным днём набываў сваё аблічча.

23 верасня ў Пекіне, напярэдадні 60-годдзя ўтварэння КНР, афіцыйна адкрыты сайт на беларускай мове ў рамках інфармацыйнага партала Online. Ён стаў адмысловым мостам паміж Кітаем і Беларуссю і, адпаведна, паміж нашымі народамі.

19 кастрычніка ў Мінску адбылася прэзентацыя сайта на беларускай мове, а таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж МРК і Белтэлерадыёкампаніяй у сферы развіцця інтэрнет-рэсурсаў. Зараз беларускія карыстальнікі даведваюцца пра Кітай на сваёй роднай мове.

Хацелася б нагадаць, што сайт на беларускай мове V гэта комплексны інфармацыйны сайт. Яго вылучае не толькі рэгулярнае абнаўленне інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу, але і вялікая колькасць матэрыялаў пра Кітай. На старонках сайта V пазнавальныя і карысныя рубрыкі: «Культура», «Турызм», «Урокі кітайскай мовы», «Усё пра Кітай» і інш.

Мы спадзяёмся, што ў будучым беларуская аўдыторыя зможа не толькі чытаць тэксты і разглядаць ілюстрацыі, але і слухаць і глядзець нашы аўдыё- і відэаперадачы на беларускай мове.

Дарагія наведвальнікі, шчыра вітаем вас на нашым сайце!


1 2
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040