Падарожжа «Ад старажытнага да сучаснага»
  2010-08-25 13:56:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 жніўня – Дзень незалежнасці Украіны. Да гэтай даты на ЭКСПА-2010 у Шанхаі прымеркаваны і Дзень павільёна Украіны. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік міністра эканомікі Украіны Валерый Пятніцкі і прадстаўнік урада КНР Яа Пэйшэн.

Яа Пэйшэн адзначыў, што галоўная тэма павільёна Украіны – «Ад старажытнага да сучаснага». Заснаваная на нацыянальнай культуры і каларыце, яна раскрывае канцэпцыю цывілізацыйнага развіцця ўкраінскага горада, тым самым, на прыкладзе Украіны, паглыбляе разуменне галоўнай тэмы ЭКСПА- 2010 «Лепшы горад – лепшая жыццё».

В.Пятніцкі падкрэсліў, што ён вельмі ганарыцца тым фактам, што Украіна была першай дзяржавай, якая падпісала пагадненне аб удзеле ў ЭКСПА-2010. Вопыт гэтай Сусветнай выставы – унікальны, бо Украіна ўпершыню мае асобны павільён. Экспазіцыя Акадэміі навук Украіны, на якой прадстаўлены сучасныя архітэктурныя праекты, дэманструе выдатныя ўмовы для жыцця гараджан. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040