Дзень нацыянальнага павільёна Грузіі на ЭКСПА - 2010 у Шанхаі
  2010-10-28 16:06:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 кастрычніка адзначаецца дзень нацыянальнага павільёна Грузіі на ўніверсальнай выставе ЭКСПА - 2010 у Шанхаі. У цырымоніі прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Грузіі Нікалаз Гілауры, міністр культуры Кітая Цай У.

Н. Гілауры заявіў, што Шанхайская ЭКСПА праходзіць з вялікім поспехам. Ён спадзяецца на тое, што свет даведаецца пра Грузію з дапамогай гэтай універсальнай выставы. Гілауры адзначыў, што ў цяперашні час грузінска-кітайскія эканамічныя сувязі ўмацоўваюцца, і Грузія зможа адыграць яшчэ больш важную ролю ў галіне міжнародных камерцыйных перавозак.

Цай У ў сваім выступленні адзначыў, што пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Грузіяй, двухбаковыя стасункі стабільна развіваюцца. У розных сферах былі дасягнуты вялікія поспехі. Завітаўшы на нацыянальны павільён Грузіі на ЭКСПА, наведвальнікі змогуць лепш даведацца пра культуру, гісторыю і прыроду гэтай краіны. Цай У выказаў упэўненасць у тым, што выстава стане платформай для ўмацавання ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж народамі Кітая і Грузіі. -0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040